У нядзелю ў Беларусі пацяплее


У суботу ў Беларусі яшчэ захаваецца халоднае надвор’е, аднак у нядзелю ў краіну вернецца цёплае паветра. А ў панядзелак увогуле пацяплее да +8°С, паведамляе сайт Белгідрамету.

8 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу пераважна па паўночнай палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны снег, мокры снег. Днём месцамі туман, галалёд. На дарогах магчымая галалёдзіца. Вецер умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..- 9°С, месцамі -10..-13°С, максімальная днём -3..+3°С.

9 лютага ў Беларусь пачне паступаць цёплае паветра. Ноччу і раніцай у асобных раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег, днём пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы 0..-7°С, днём 0..+6°С.

10 лютага ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём часам ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер на большай частцы краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы -5..+2°С, днём +1..+8°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў