У нядзелю ў Беларусі – да +27


Да 27 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў нядзелю, 25 жніўня, паведамляе Белгідрамет.

У наступныя содні будзе малавоблачна і без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 цяпла, месцамі будзе 5-7 градусаў.

А вось удзень паветра прагрэецца да 21-27 градусаў.

КA belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў