У нядзелю цэны на паліва ізноў вырастуць на адну капейку


Гэта будзе чацвёртае павелічэнне за апошнія два месяцы.

З 10 сакавіка 2019 года цэны на аўтамабільнае паліва на запраўках павялічваюцца на 1 капейку.

«Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br 1,46, АІ-95-К5-Еўра – Br 1,57, АІ-98-К5-Еўра – Br 1,78 руб., ДТ – Br 1,57», – паведамілі ў «Белнафтахіме» у суботу.

Апошняе павелічэнне адбылося тыдзень таму – у мінулую нядзелю ўсе віды паліва таксама выраслі на капейку.

Аб’ектыў
Кошты на паліва стабільна растуць
2019.03.03 20:41

Згодна з ранейшымі заявамі канцэрну, рост цэнаў на паліва ў Беларусі звязаны з ростам коштаў на нафту на сусветным рынку, падатковым цяжарам і зменамі курсу беларускага рубля.

ДД

Стужка навінаў