У нядзелю цана паліва ізноў вырасце


Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

Згодна з загадам старшыні канцэрну «Белнафтахім» Андрэя Рыбакова, 12 траўня цана на паліва на беларускіх АЗС павялічыцца на 1 капейку.

Гэтак, кошт аднаго літру бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br 1,55, АІ-95-К5-Еўра ды дызельнага паліва – Br 1,66, АІ-98-К5-Еўра – Br 1,87.

12-ае па ліку падаражэнне паліва за сёлета ў канцэрне звязваюць з падаражэннем расейскай нафты, якую пастаўляюць на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

З пачатка году яе кошт вырас на 18,1 %, а раздробныя цэны на маторнае паліва – у сярэднім на 7,2 %, адзначаюць у канцэрне.

Месяц таму «Белнафтахім» заявіў, што ўзняцце рознічных цэн на 1 капейку пакуль не кампенсавала выдаткаў беларускіх НПЗ – і паабяцаў, што паступовыя падаражэнні будуць працягвацца.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў