У нядзелю чакаецца да 19 градусаў цяпла


17 траўня прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна па паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Днём 17 траўня чакаецца ветранае надворʼе. Тэмпература паветра днём ад 11 да 17 градусаў цяпла, на поўдні краіны паветра прагрэецца да 19 вышэй за нуль.

Сёння ў Менску чакаецца воблачнае з праясненнямі неба. Прагназуецца невялікі кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70-80 %). Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра раніцай ад васьмі да дзесяці градусаў цяпла, днём слупок тэрмометра пакажа ад 13 да 15 цяпла, а вечарам каля 10 вышэй за нуль.

Hавiны
Каронавірус прывёў да паляпшэння экалогіі, але каб захаваць дынаміку, чалавецтва мусіць зрабіць высновы
2020.03.21 16:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў