У Наваполацку пры пажары ў студэнцкім інтэрнаце эвакуіравалі 286 чалавек


Фота mchs.gov.by

Ноччу ў інтэрнаце Полацкага дзяржаўнага універсітэту, які знаходзіцца ў Наваполацку, адбыўся пажар. Ратавальнікі эвакуіравалі 286 чалавек.

Як паведамляе МНС, пажар быў заўважаны 3 красавіка ў 00.24, дзякуючы сістэмам аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка».

Узгаранне адбылося ў памяшканні электрашчытавой на першым паверсе пяціпавярховага будынку інтэрната па вуліцы Юбілейнай, 11.

Сярод эвакуіраваных жыхароў інтэрнату – 27 дзяцей. Пацярпелых няма.

Прычына пажару цяпер высвятляюцца, адна з магчымых – гэта парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары