У Мсціславе асудзілі бухгалтараў, якія набылі сабе дзверы за кошт ПМК


Фотаздымак мае ілюстратыўны характар

Суд Мсціслаўскага раёну разгледзеў крымінальную справу па абвінавачанні былога галоўнага бухгалтара і бухгалтара Мсціслаўскай ПМК №271 у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2,3 арт. 210 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Пра справу паведаміў начальнік Крычаўскага міжраённага аддзелу ўпраўлення Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці Сяргей Азаранка.

Асуджаныя скралі грошы прадпрыемства ў суме Вr 7,7 тыс., пералічыўшы іх фірмам з Магілёва і Менску за набытыя для ўласных кватэраў 14 міжпакаёвых і 2 уваходных дзвярэй, а таксама за мэблю.

Суд Мсціслаўскага раёну пры вынясенні прысуду ўлічыў усе змякчальныя акалічнасці (поўнае пакрыццё прычыненай шкоды, прыцягненне да крымінальнай адказнасці ўпершыню) і прызначыў кожнай пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады, з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў, з адтэрміноўкай выканання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады.

Прысуд уступіў у законную сілу.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары