У Менску знікла 14-гадовая дзяўчынка. Яе не бачылі тры дні


У Менску расшукваюць Вікторыю Ляхоўскую, якая ўвечары 5 студзеня знікла без вестак. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вольга Чамаданава.

14-гадовая дзяўчына выйшла 5 студзеня каля 18.00 з дзіцячага дому № 5, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядомае. Раней яна неаднаразова сыходзіла.

Дзяўчыне на выгляд 14 гадоў, рост 155-160 см, хударлявая, валасы прамыя каштанавыя ніжэй плячэй.

Была апранутая ў светлае паліто з капюшонам, чорныя джынсы, шэрыя бліскучыя угі. Мела заплечнік.

МУС просіць тых, хто ведае пра яе знаходжанне, паведаміць па тэлефонах: 8 (029) 391-97-90, 8 (017) 207-67-67 ці 102.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў