У Менску затрымалі экс-палітвязня Дзмітрыя Паліенку


Былога палітвязня, актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенку затрымалі ўвечары 29 студзеня ў Менску. Пра гэты паведаміў ягоны сябар Вячаслаў Касінераў у «Facebook».

Паводле Касінерава, падставаў для затрымання стаў фатаздымак у сацсетках з надпісам «Class War» (класавая вайна).

Увага! Полиенко Дмитрий зараз затрымліваюць і вязуць у Заводскі РАУС за фотаздымак у фэйсбуку "класвар"!

Opublikowany przez Viachaslau Kasinerau Wtorek, 29 stycznia 2019

Гэта не першы выпадак, калі актывістаў пераследуюць за надпіс «Class War». Летась 12 ліпеня байцы АМАПу затрымалі актывістку анархічнага руху Марыю Рабкову. На яе быў складзены пратакол ч.2 арт. 17.11 КоАП – «Распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі». Суд Менскага раёну аштрафаваў дзяўчыну на 9 базавых велічыняў (220,5 рублёў).

У лістападзе па арт. 17.11. КаАП былі аштрафаваныя Вячаслаў Касінераў і ягоная жонка Марына Насенка. Падставай для адміністратыўнага пераследу сталі здымкі актывістаў у шапцы з надпісам «Class War» (класавая вайна), выкладзеныя ў «Facebook».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў