Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка пакараныя штрафамі за фота ў «Facebook»


Актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў і ягоная жонка Марына Насенка былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць).

Падставай для адміністратыўнага пераследу сталі здымкі актывістаў у шапцы з надпісам «Class War» (класавая вайна), выкладзеныя ў «Facebook». Гэтую надпіс міліцыя і суд палічылі экстрэмізмам.

У выніку суд Маскоўскага раёну 1 лістапада аштрафаваў Касінерава на 45 базавых велічыняў (1102,5 рублёў), а Насенку на 30 базавых велічыняў (735 рублёў).

«Неяк так выглядае далейшы наступ на свабоду слова і меркаванняў у краіне. Ініцыятарам усяго гэтага цырку з’явіўся рапарт ГУБАЗіКу, у якім яны праштудыравалі нашыя старонкі і знайшлі, якім чынам нам можна перадаць «прывітанне», – адзначыў Касінераў на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Боні і Клайд на волі!За фатаздымкі ў шапцы з надпісам "classwar" – цэлы дзень у раўсе і 45 базавых мне і 30 Марыне…

Opublikowany przez Viachaslau Kasinerau Czwartek, 1 listopada 2018

Гэта не першы выпадак, калі актывістаў штрафуюць за надпіс «Class War» на адзенні. Сёлета 12 ліпеня байцы АМАПу затрымалі актывістку анархічнага руху Марыю Рабкову. На яе складзены пратакол ч.2 арт. 17.11 КоАП – «Распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі». Суд Менскага раёну аштрафаваў дзяўчыну на 9 базавых велічыняў (220,5 рублёў).

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў