У Менску за карупцыю асудзілі міліцыянтаў


Менскі гарадскі суд прызнаў вінаватымі ў карупцыі трох былых супрацоўнікаў міліцыі. Абвінавачаныя выкралі маёмасць на суму каля 755 рублёў і ровар. Дапамагалі ім у гэтым неаднаразова асуджаныя. Яны таксама прызнаныя вінаватымі, піша TUT.by.

На лаве падсудных апынуліся Андрэй Сячкоўскі, былы начальнік гарадскога аддзялення міліцыі № 1 Фрунзенскага раёну, Тарас Удавенка, экс-намеснік Сячкоўскага і Павел Давідовіч, аператыўнік. Разам з імі ў судзе апынуліся Аляксандр Борбат і Артур Палінскі, абодва жыхары Менску, ужывалі наркотыкі, раней больш за пяць разоў асуджаныя.

Паводле справы, Сячкоўскі, разам з падначаленымі прысвоіў маёмасць, якую згубілі жыхары Менску. А гэта – 275 рублёў, 200 долараў і ровар. Начальнік міліцыі выклікаў да сябе раней асуджаны грамадзянаў, якія пісалі заяву, што згубленая маёмасць належыць ім, пасля чаго грошы і ровар міліцыянты размяркоўвалі паміж сабою.

Былыя міліцыянты не прызналі сваю віну. А вось раней асуджаныя грамадзяне прызналіся ў злачынствах. У выніку Андрэй Сячкоўскі атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі, Тарас Удавенка – 4 гады пазбаўлення волі, Павед Давідовіч – адзін год абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Акрамя таго міліцыянтаў пазбавілі званняў.

Саўдзельнікі злачынства Аляксандр Борбат і Артур Палінскі атрымалі па 3 гады пазбаўлення волі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў