У Менску за год утрая павялічыўся аб’ём канфіскаванага нелегальнага алкаголю


У студзені-красавіку сталічная міліцыя канфіскавала з незаконнага абароту 12 975 літраў алкаголю.

Гэта амаль утрая больш, чым за той жа перыяд 2017 году.

Начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкаму Міхаіл Стадніцкі кажа, што паробленыя алкагольныя напоі часцей за ўсё ўвозяцца з Расеі. Вырабляюцца там жа альбо ў Казахстане.

На пытанне, якія напоі спрабуюць увезці ў Беларусь з Расеі, прадстаўнік праваахоўных органаў адказаў:

«Калі браць фальсіфікаваныя, якія рыхтуюць саматужным спосабам, то іх стараюцца падрабіць пад імпартныя віскі, джын і іншыя напоі. На бутэлькі лепяць этыкеткі, дзе ў параўнанні з арыгіналам нешта змененае – нейкая літара або лічба».

Чытайце таксама:

Як адзначыў Міхаіл Стадніцкі, непасрэдна гандляроў нелегальнага алкаголю прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 12.23 – «Парушэнне парадку абароту, перамяшчэння, транзіту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, тытунёвай сыравіны, тытунёвых вырабаў». Артыкул прадугледжвае да 500 базавых велічыняў штрафу (Br 12250).

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў