У Менску і рэгіёнах з раніцы распачаліся акцыі салідарнасці. ОНЛАЙН

Акцыі салідарнасці ў Мінску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г. Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv
Акцыі салідарнасці ў Мінску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г. Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv
Акцыі салідарнасці ў Мінску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г. Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv
Акции солидарности в Минске, Беларусь. 13 августа 2020 г. Фото: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv
Акцыі салідарнасці ў Мінску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г. Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv
Акцыі салідарнасці ў Мінску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г. Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv
Акцыі салідарнасці медыкаў у Менску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г. фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv
Акции солидарности в Минске, Беларусь. 13 августа 2020 г. Фото: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv
Акцыі салідарнасці ў Мінску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г. Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv
Акцыі салідарнасці ў Мінску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г. Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv
Акцыі салідарнасці ў Мінску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г. Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv
Акцыі салідарнасці ў Мінску, Беларусь. 13 жніўня 2020 года. Фота: Белсат
Акцыі салідарнасці ў Мінску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г. Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv

У Менску ды іншых гарадах краіны ад раніцы жыхары выйшлі на акцыі салідарнасці. Жанчыны з кветкамі становяцца ў ланцуг. Кіроўцы наўмысна едуць вельмі павольна і сігналяць.

24:20 Чэмпіянат свету па хакеі 2021 пройдзе без Беларусі. Латвія адмаўляецца праводзіць чэмпіянат сумесна з Беларуссю. «Цяпер я не бачу, як мы як краіна можам зладзіць чэмпіянат разам з Беларуссю», – сказаў прэм’ер Латвіі Карыньш.

23:50 З ЦІП на Акрэсціна пачалі выпускаць людзей. Валанцёры просяць людзей пад’язджаць на машынах, каб развезці людзей па дамах. Затрыманыя выходзяць без дакументаў, тэлефонаў, грошаў.

23:10 Ва Уруччы людзі амаль разышліся. З’явіліся чуткі, што АМАП у дварах. Засталося чалавек 50, частка пратэстоўцаў плануе ісці на Акрэсціна

22:50 Праспект Дзяржынскага цяпер. Фота даслалі чытачы Belsat.eu.

Менск, праспект Дзяржынскага, 13 жніўня. Фота даслалі чытачы Belsat.eu
Менск, праспект Дзяржынскага, 13 жніўня. Фота даслалі чытачы Belsat.eu

22:15 Каменная горка: каля 1 тысячы пратэстоўцаў, з дамоў машуць ліхтарыкамі, скандуюць «Жыве Беларусь!»

Менск, Каменная Горка, 13 жніўня.
Фота: Belsat.eu

21:40 «Нам не патрэбна бойка. Не патрэбная вайна», – сказала старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава. Яе цытуе ТГ-канал «Пул первого».

«Прэзідэнт пачуў меркаванне працоўных калектываў і даручыў разабрацца па ўсіх фактах затрыманняў, якія адбыліся ў апошнія дні, і цяпер ідзе інтэнсіўная праца ў гэтым кірунку. Ужо на вечар сённяшняга дня адпушчаныя больш за тысячу чалавек пад абавязак няўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, а непаўналетнія перададзены пад распіскі бацькам», – кажа Качанава.

21:34 «Я заўсёды супраць любога гвалту над журналістамі! Я за тое, каб усё асвятлялася цывілізавана. Але гэта не азначае, што трэба залезці паміж двума бакамі і падстаўляцца. Не лезьце ў самае пекла!» – сказаў міністр МУС Юры Караеў у эфіры тэлеканалу АНТ.

21:30 Пушкінская: людзі ўключылі ліхтары, скандуюць «Лукашэнка сыходзь». Паводле нашага карэспандэнта на Пушкінскай цяпер каля 3 тыс. чалавек. Частка пратэстоўцаў выйшлі на дарогу, літаральна на 5 хвілінаў, але пасля вярнуліся на тратуар. Затрымання няма. АМАПу таксама няма.

21:00 У Жодзіна перад будынкам Жодзінскага гарвыканкаму сабраўся натоўп У кіраўніка выканкаму патрабуюць сумленнага падліку галасоў, а таксама вызваліць усіх, хто знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА. Пасля таго, як у мэра Жодзіна спыталі, ці гатовы ён скласці паўнамоцтвы, ён сыйшоў. Натоўп скандуе “Мэр, сыходзь!”

20:21 Журналістаў “Белсату” Алену Дубовік і Віталя Дубіка выпусцілі з ЦІП на Акрэсціна.

20:44 На Пушкінскай болей за тысячу чалавек. АМАПу няма, сувязі таксама, перадае наш карэспандэнт.

20:38 Ва Уруччы былі сёння вось такія плакаты.

Уручча, 13 жніўня. Фота даслалі чытачы Belsat.eu

20:20 А вось што сёння было на Нямізе, літаральна хвілінаў 15-20 таму.

Акцыі салідарнасці ў Менску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г.
Фота: ТК Belsat.eu / Vot-tak.tv

20:10 Выйшлі на мірны пікет жыхары мікрараёну Серабранка.

Акцыя салідарнасці ў Серабранцы.
Фота: «Белсат»
Акцыя салідарнасці ў Серабранцы.
Фота: «Белсат»

19:50 Ланцугі на кожнай станцыі метро ад Уручча да Якуба Коласа ўключна.

Ва Уруччы сотні людзі стаяць у ланцугах салідарнасці. Менск, Беларусь. 13 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Стала вядома імя і прозвішча хлопца, які загінуў на Пушкінскай 10 жніўня. Гэта Аляксандр Тарайкоўскі. Сям’я даведалася пра гэта ад журналістаў 12 жніўня.

Вярхоўны суд апублікаваў спіс асуджаных 11 жніўня ў Менску. У спісе 500 чалавек. Толькі за адзін дзень. Спраўдзіць можна тут.

У Бабруйску лекары выйшлі на пікет, каля больніцы хуткай дапамогі стаяць.

Супрацоўнікі Беларускай чыгунцы далучыліся да акцыі салідарнасці. Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал «Выборы відішь?» А 18-ай яны па ўсёй краіне ўсе цягнікі пачалі сігналіць.

Супрацоўнікі Беларускай чыгункі, 13 жніўня.
Фота: ТГ-канал «Выборы видишь?»

З 14 па 17 жніўня адмененыя ўсе футбольныя матчы ў краіне.

Бацькі, якія стаяць пад Акрэсціна, і чакаюць інфармацыю пра сваіх родных, кажуць, што будуць браць СІЗА штурмам, бо не памятаюць такіх стогнаў і крыкаў, якія даносяцца з ізалятару.

«Мне сорамна за дзеянні некаторых нашых супрацоўнікаў. Але ў нас не было іншага выбару. Мы разбяромся. Я вам абяцаю», – заявіў Вадзім Сіняўскі, кіраўнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

На Горадня Азот таксама выйшлі людзі на пратэст.

Горадня Азот, 13 жніўня.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Горадня Азот, 13 жніўня.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

Уздоўж праспекту Дзяржынскага выстраіліся людзі ў мірны ланцуг салідарнасці.

Менск, праспект Дзяржынскага, 13 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Менск, праспект Дзяржынскага, 13 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Менск, праспект Дзяржынскага, 13 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Менск, праспект Дзяржынскага, 13 жніўня.
Фота: Belsat.eu

А 16:35 каля нацыянальнай бібліятэкі ДАІ перакрыла праспект Незалежнасці ў бок цэнтру, паведамляюць нашыя карэспандэнты.

Кранальнае фота са Стоўбцаў: бабуля выйшла са сваім крэслам, каб таксама паўдзельнічаць у ланцугу салідарнасці.

А 15-ай гадзіне прадстаўнікі большасці еўрапейскіх амбасадаў прыехалі на Пушкінскую, каб ускласці кветкі на месцы гібелі пратэстоўца. Людзі навокал скандуюць «Дзякуй»!

Жывыя ланцугі выстройваюцца па ўсёй сталіцы. Людзі частуюць пратэстоўцаў кавай і піццай.

Людзі з кветкамі ўздоўж усіх цэнтральных вуліц.

Калона на праспекце Незалежнасці сабрала каля 1,5 тысячы людзей. Мітынгоўцы ідуць ад ЦУМА у бок цырку з узнятымi рукамi, з кветкамi, з белымi i чырвонымi балонiкамi.

Частка пратэстоўцаў каля галоўнага офісу дзяржаўнага тэлеканалу ОНТ.

Акцыі салідарнасці праходзяць у Горадні.

Акцыя салідарнасці ў Горадні.
Фота: «Белсат»

Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман піша, што з усёй краіны ідуць паведамленні пра забастоўкі з палітычнымі патрабаваннямі. Гэта можа быць фіналам.

Тысячы працаўнікоў «Белаз» скандуюць «Сыходзь!»

«Белдзяржфілармонія» далучылася да забастоўкі. У Менску гэты пратэст называюць самым прыгожым.
Ланцуг салідарнасці ў Горадні на вуліцы Горкага.
Ланцуг салідарнасці ў Горадні.
Фота: Белсат
Ланцуг салідарнасці ў Горадні.
Фота: Белсат
Ланцуг салідарнасці ў Горадні.
Фота: Белсат

Акторы Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру падпісалі зварот з апратэставаннем вынікаў выбараў.

Зварот актораў Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру.
Фота: Белсат
Зварот актораў Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру.
Фота: Белсат

Telegram-каналы паведамляюць, што парцаўнікі «Белаз» спынілі працу і выйшлі на забастоўку.

Насупраць ГЦ «Норд» на Лагойскім тракце ланцуг з 50 жанчын з кветкамі, праз дарогу ад жанчын хлопец трымае нацыянальны сцяг.
Фота: «Белсат»

Каля будынку БТ таксама акцыя. Жанчыны стаяць тут з плакатамі.

Фота: Тэлеграм «Мирные беларуски»
Фота: Тэлеграм «Мирные беларуски»
Фота: Тэлеграм «Мирные беларуски»
Калона жанчын у белай вопратцы, каля 500 чалавек рухаецца па пр. Незалежнасці, ад ЦУМа да цырку.

Жаночы ланцугу на Камароўскім рынку складае прыкладна каля 300 чалавек. «Еўрарадыё» паведамляе, што атмасфера такая ж, як і была падчас збору подпісаў за Ціханоўскую.

Да акцыі салідарнасці і пратэсту далучаюцца іншыя гарады краіны. Ланцуг неабыякавых з’явіўся ў Берасці.

Калектыў «Гроднажылбуда» звярнуўся ў адкрытым зваротам з нязгодай з вынікамі выбараў. Працаўнікі не выйшлі на працу.

З апратэставаннем вынікаў выбараў звярнуўся і калектыў абласнога драматычнага тэатру. Выкладчыкі Гарадзенскага медуніверсітэту запланавалі выхад на пратэст а 15 гадзіне.

На Лагойскім тракце дзясяткі жанчын у ланцугу салідарнасці.

Кіроўцы па праспекце рухаюцца з хуткасцю 20-30 кіламетраў на гадзіну. Многія сігналяць на знак салідарнасці.

«Прыйшла сюды дзеля салідарнасці з людзьмі і справядлівасці. Бо хочацца пераменаў! І чакаю калі Лукашэнка нарэшце скажа хоць слова пра гэтыя выбары», – распавяла «Белсату» ўдзельніца ланцуга.

«Выйшла супраць гвалту, бо нельга біць мірных людзей. Што ж яны робяць? Забіваюць нашых дзяцей! Так нельга, проста нельга», – казала са слязьмі на вачах адна з лекараў.

Па праспекце ў бок ЦУМа ідзе жаночы ланцуг.

Каля 1 гарадской клінічнай больніцы таксама з’явіўся ў ланцуг салідарнасці.

Фота: Хрысціна Чарняўская
Фота: Хрысціна Чарняўская

У цэнтр Менску выехала калона аўтазакаў. Карэспандэнт «Белсату» паведамляе, што калона спецтэхнікі едзе з боку Уручча.

На Пушкінскайскай сабраліся каля 150 чалавек. На Кунцаўшчыне сабралася калона, якая збіраецца на Нямігу.

Акцыя салідарнасці ў Менску.
Фота: Белсат

Людзі сталі ў ланцуг на Кунцаўшчыне. Таксама медыкі 1-й гарадской больніцы Менску становяцца ў жывы ланцуг.

Медыкі сталі ў ланцуг салідарнасці.
Фота: Хрысціна Чарняўская

Медыкі сталі ў ланцуг салідарнасці.
Фота: Хрысціна Чарняўская

Акцыя распачалася і на Акадэміі навук. Дзяўчыны з кветкамі стаяць ля метро на Каменнай горцы, на праспекце Дзяржынскага, і ў цэнтры – на праспекце Незалежнасці – каля кінатэатра «Кастрычнік».

Медыкі сталі ў ланцуг салідарнасці.
Фота: Хрысціна Чарняўская
Медыкі сталі ў ланцуг салідарнасці.
Фота: Хрысціна Чарняўская
Акцыі пратэстаў ў Менску ідуць ужо 5-ы дзень, яны распачаліся 9-га жніўня, у асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.
Стужка навінаў