У Менску судзяць маладзёнаў, якія распісалі шчыты АМАПу. Дзяўчыне інкрымінуюць «абразу прэзідэнта»


Суд над Ціханам Клюкачам і Сафіяй Малашкевіч. Фота belsat.eu

Ціхан Клюкач і Сафія Малашэвіч могуць атрымаць да 6 гадоў за тое, што 6 верасня распісалі балончыкамі з фарбаю шчыты сістэмы «Рубеж».

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску сёння праходзіць першае паседжанне ў разглядзе крымінальнай справы супраць навучэнцаў Каледжу сферы абслугоўвання Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкача за тое, што маладзёны распісалі шчыты сістэмы «Рубеж». Іх вінавацяць у «рыхтаванні масавых закалотаў», а дзяўчыну – яшчэ і ў публічнай абразе прэзідэнта.

Суд над Ціханам Клюкачом і Сафіяй Малашэвіч. Фота belsat.eu

Паводле пракурора, Сафія «наўмысна і супрацьпраўна» дэманстравала плакат з надпісам, які ў зневажальнай форме «абразіў дзейнага прэзідэнта Лукашэнку», піша радыё «Свабода». Паводле матэрыялаў справы, Малашэвіч не рэагавала на заклікі працаўнікоў праваахоўных органаў, «брала ўдзел у масавым упартым і бесперапынным парушэнні грамадскага парадку».

Падчас допыту Ціхан Клюкач заявіў, што яны наўмысна выходзілі на акцыі пратэсту, каб акрэсліць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Суд над Ціханам Клюкачом і Сафіяй Малашэвіч. Фота belsat.eu

Праваабаронцы прызналі Сафію Малашэвіч і Ціхана Клюкача палітычнымі вязнямі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў