У Менску студэнты развозілі закладкі наркотыкаў на каршэрынгавым аўце


17- і 18-гадовых маладзёнаў з Дзяржынскага раёну затрымалі на вуліцы Шаранговіча ў беларускай сталіцы, калі яны рабілі чарговую закладку.

Паводле менскай міліцыі, юнакі каля месяца працавалі ў інтэрнэт-краме па продажы псіхатропаў. Яны рабілі закладкі ва ўсіх раёнах Менску.

Фасавалі рэчывы дома, а развозілі тавар у арэндаваным аўце. У ім сілавікі выявілі заплечнік, у якім знаходзілася 180 закладак парашку з альфа-PVP вагой каля 80 грамаў.

Сталічныя праваахоўнікі адзначаюць, што цягам месяца хлопцы паспелі зрабіць каля 100 закладак.

За распаўсюд наркотыкаў маладым людзям можа пагражаць да 15 гадоў турмы.

Hавiны
У «наркатычны артыкул» Крымінальнага кодэксу ўнесеныя змены
2019.06.13 11:38

Паводле праваабаронцаў, у Беларусі за распаўсюд і захоўванне наркотыкаў асуджаныя больш 16 000 чалавек. Сваякі асуджаных сцвярджаюць, што следства нярэдка не вывучае істотныя акалічнасці, якія маглі б паўплываць на рашэнні судоў.

Фотарэпартаж
Актывісты Руху маці 328 распачалі галадоўку з патрабаваннем зменаў заканадаўства
2019.06.11 11:43

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў