У Менску прыбіральшчыца знайшла ў сметніцы $ 5400 і аднесла іх у міліцыю


Прыбіральшчыца знайшла ў гаражным кааператыве «Малінаўка» буйную суму грошай.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Маскоўскага РУУС Менску Вольга Міхаленя.

Пачак грошай сумай $ 5400 жанчына знайшла падчас збору смецця. Спачатку яна спытала ва ўладальнікаў гаражоў, ці не гублялі яны грошы. Не знайшоўшы, каму яны належаць, звярнулася ў міліцыю з просьбай знайсці ўладальніка.

Міліцыянтам жанчына сказала, што думак прысабечыць грошы ў яе нават не ўзнікала.

Цяпер Маскоўскае РУУС Менску шукае таго, каму належалі долар.

Калі вам нешта вядома пра ўладальніка, звяртайцеся ў Маскоўскае РУУС Менску (вул. Грушэўская, 9) або па тэлефонах: 8017-207-40-03, 8029-343-40-28 або 102.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары