У Менску пажар на тэрыторыі амбасады Расеі

Пажар на тэрыторыі амбасады. Фота: t.me/nexta_lite

На тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску ўвечары 23 снежня здарыўся пажар. Фота з месца здарэння публікуе тэлеграм-канал NEXTA Lite.

Пажар на тэрыторыі амбасады. Фота: t.me/nexta_lite

На фота за будынкам амбасады, але на агароджанай тэрыторыі дыпмісіі, бачны яскравы агонь, які вонкава нагадвае кінутыя фаеры.

У Екацярынбурзе невядомыя напалі на аддзяленне амбасады Беларусі

Паводле афіцыйнай версіі, гарыць праводка, піша NEXTA Lite.

23 снежня ў амбасадзе ладзіўся прыём з нагоды 20-годдзя падпісання дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі ды Расеі.

Opublikowany przez Владимир Карягин Poniedziałek, 23 grudnia 2019

МГ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны