У Менску падчас будаўнічых працаў знайшлі брукаванку: яе зноў укачаюць у асфальт


У сталіцы перакрылі рух транспарту па вул. Янкі Купалы на кавалку ад вул. Максіма Багдановіча да вул. Куйбышава і абмежавалі рух па вул. Багдановіча, пакінуўшы адну паласу ў кожным кірунку. Будуць пашыраць праезную частку і заменяць камунікацыі.

Брукаванка, якая была на сучаснай вуліцы Багдановіча яшчэ ў 50-х гадах мінулага стагоддзя

Будаўнічыя працы пачаліся раніцай 23 лютага і праз слой асфальту паказаліся камяні – брукаванка, якая была на сучаснай вуліцы Багдановіча яшчэ ў 50-х гадах мінулага стагоддзя, у тыя ж часы тут яшчэ хадзілі трамваі.

Асноўная праца заключаецца ў замене ўсіх камунікацыяў
Асноўная праца заключаецца ў замене ўсіх камунікацыяў

Кавалкі брукаванкі выглядваюць паўсюль, а на перакрыжаванні вуліц іх вялізарная куча, на якой стаіць экскаватар.

Камяні пакідаюць на месцы, не дастаюць

«Камяні мы не дастаем, пакідаем іх на месцы, потым пакладзем асфальт і каток утрамбуе іх назад», – кажуць рабочыя.

Пад асфальтам знайшлі брукаванку

Яны ж паведамляюць, што рэйкі трамвайных шляхоў дасталі яшчэ раней, недзе ў 60-х гадах, і зараз нічога з гэтага не знаходзяць.

Пад асфальтам знайшлі брукаванку

Асноўная праца заключаецца ў замене ўсіх камунікацыяў: цеплатрасы, газаправода, а таксама ліўневай каналізацыі. Гэта можа вырашыць пытанне са скопішчам вады падчас дажджоў.

Асноўная праца заключаецца ў замене ўсіх камунікацыяў

Таксама на вуліцы Багдановіча дададуць адну паласу для транспартнага руху – такім чынам іх будзе шэсць. Расшырэнне закране і вуліцу Я. Купалы.

Пад асфальтам знайшлі брукаванку

Зараз ідуць працы ўздоўж былой 2-й больніцы. Усе сеткі, якія залягаюць на тэрыторыі пашырэння, будуць вынесены бліжэй да будынку больніцы, пад зону будучага тратуару. Ужо ўсталёўваюць новыя апоры для камунікацыяў і разабралі пакрыццё тратуару.

На вуліцы Багдановіча дададуць яшчэ адну паласу для транспартнага руху

Рабочыя пацвердзілі, што арыентавана рэстаўрацыйныя працы будуць скончаныя напрыканцы траўня.

Працы будуць праводзіць да траўня

Дзеля таго, каб скараціць тэрмін выканання, дзяржаўнае прадпрыемства «Дзярждарбуд» будзе весці будаўнічыя працы кругласутачна. Рабочыя кажуць: каб стала лепей, трэба пачакаць. Але пакуль відавочна, што ўжо ў панядзелак нас чакаюць заторы і шмат негатыву з боку кіроўцаў.

Брукаванка, якую хутка зноў укачаюць у асфальт

ВР, фота аўтара/Belsat.eu

Стужка навінаў