У Менску двое мужчын уварваліся ў кватэру, пагражаючы страйкбольным аўтаматам


Апоўначы 8 траўня ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Менгарвыканкама патэлефанаваў жыхар Заводскага раёну Менску і паведаміў, што ў суседняй кватэры раздаюцца гучныя крыкі невядомых, якія патрабуюць 10 тысяч долараў ад гаспадароў кватэры. Пры гэтым заяўнік удакладніў, што чуе гукі, меркавана, затвору аўтамата.

Праваахоўнікі высветлілі, што каля 23 гадзін 45 хвілін у кватэру ўварваліся двое невядомых, якія пад пагрозай прымянення прадмета, падобнага да аўтамату, патрабавалі сказаць, дзе знаходзіцца брат гаспадыні кватэры. Ён нібыта быў вінен невядомым 10 тысяч долараў.

Мужчыны былі затрыманыя па гарачых слядах. Пры сабе ў іх знаходзіўся страйкбольны аўтамат. Зламыснікамі апынуліся 32-гадовы і 31-гадовы жыхары сталіцы. Адзін з іх раней адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі за разбой, другі да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, працаваў кухарам у адной са сталічных установаў.

У дадзены момант матэрыялы праверкі перададзены ў аддзел Следчага камітэту па Завадскім раёне для надання прававой ацэнкі дзеянням фігурантаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў