У Менску аўта выляцела на прыпынак


Каля прыпынку «Кінатэатр Электрон» на вуліцы Каржанеўскага ў Менску адбылося ДТЗ. Як паведамляюць відавочцы здарэння, аўта выляцела на прыпынак.

На месца аварыі прыбылі некалькі машын хуткай дапамогі і ДАІ.

Сведкі ДТЗ сцвярджаюць, што «зачапіла людзей». Аднак у СК пра гэта не паведамляюць.

Фота: Следчы камітэт

Як распавялі ў ДАІ, паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Peugeot выязджаў з другараднай дарогі і паварочваў налева на вуліцу Каржанеўскага. Мужчына не саступіў дарогу аўтамабілю Mercedes, які ехаў з боку вуліцы Кіжаватава ў кірунку плошчы Казінца, піша TUT.by

У выніку кіроўца Peugeot апынуўся заблакаваным у салоне аўта і, імаверна, страціў прытомнасць. Пазней ён быў шпіталізаваны.

Фота: Следчы камітэт

На месцы працуе міліцыя і ратавальнікі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў