У Менску адбыўся малітвенны сход. Статкевіча затрымалі

Абноўлена

Каля двух сотняў чалавек на заклік Мікалая Статкевіча прыйшлі да кафедральнага сабора ў Менску, каб прыняць удзел у малітвенным сходзе. Самога палітыка затрымалі прэвентыўна.

Нагадаем, на гэтым тыдні Мікалай Статкевіч заклікаў прыходзіць 7 красавіка ў 12.00 каля Свята-Духава кафедральнага сабора на сталічнай плошчы Свабоды, каб правесці малебен у памяць нявінна забітых у Курапатах. Статкевіч выступіў з такой ініцыятывай у сувязі з сітуацыяй у Курапатах, дзе ўлады 4 красавіка знеслі больш за 70 крыжоў і затрымалі актывістаў.

Малітвенны сход у Менску. Фота – Арцём Лява, belsat.eu
Малітвенны сход у Менску. Фота – Арцём Лява, belsat.eu
Малітвенны сход у Менску. Фота – Арцём Лява, belsat.eu
Уладзімір Някляеў. Фота – Арцём Лява, belsat.eu

А 12-й на плошчы Свабоды сабралося каля двух сотняў чалавек, некаторыя прыйшлі з крыжамі і бел-чырвона-белымі сцягамі. Адбыўся малебен. Міліцыя не разганяла людзей, але папярэдзіла, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

Малітвенны сход у Менску. Фота – Арцём Лява, belsat.eu

Пра затрыманне Статкевіча ў эфіры «Радыё Свабода» паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч. «Мікалая затрымалі з цудоўным абвінавачваннем – «вы заклікалі памаліцца», – распавяла яна. Статкевіча затрымалі на выхадзе з дому.

Паводле актывіста Яўгена Афнагеля, таксама міліцыя затрымала Арцёма Чарняка.

Малітвенны сход. Фота – Арцём Лява, belsat.eu
Марына Адамовіч і Уладзімір Някляеў. Фота – Арцём Лява, belsat.eu
Малітвенны сход у Менску. Фота – Арцём Лява, belsat.eu
Малітвенны сход у Менску. Фота – Арцём Лява, belsat.eu

Пасля малебну на плошчы Свабоды некалькі дзясяткаў чалавек пайшлі да касцёлу, каб там таксама памаліцца за Курапаты і Беларусь.

Малітвенны сход у Менску. Фота – Арцём Лява, belsat.eu
Малітвенны сход у Менску. Фота – Арцём Лява, belsat.eu
Малітвенны сход у Менску. Фота – Арцём Лява, belsat.eu
Малітвенны сход у Менску. Фота – Арцём Лява, belsat.eu
Малітвенны сход у Менску. Фота – Арцём Лява, belsat.eu

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары