У менскім гастраноме загінуў грузчык


2 красавіка ў падвальным памяшканні сталічнага гастранома адбыўся няшчасны выпадак, які скончыўся смерцю.

«Пры адчыненых дзвярах шахты грузавога ліфта і нерухомай кабіне знойдзены грузчык прадпрыемства, перадплечча і галава якога знаходзіліся ў заціснутым становішчы паміж кабінай і парогам пасадачнай пляцоўкі другога паверха» – паведамляе Дзяржпрамнагляд.

Работнікамі МНС праводзіліся працы, каб разблакаваць загінулага. Ліфт вывелі з эксплуатацыі. Цяпер высвятляюцца тэхнічныя прычыны няшчаснага выпадку.

На мінулым тыдні Дзяржпрамнаглядам былі праведзеныя праверкі месцаў масавага знаходжання людзей. Па выніках праведзеных маніторынгаў выяўлена 1062 парушэння патрабаванняў прамысловай бяспекі. Большая частка з іх датычыцца эксплуатацыі ліфтаў.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў