У Менск прыбыў «Боінг» з 50 тонамі гуманітарнай дапамогі


Грузавы самалёт Boeing 747 «Авіякампаніі Трансавіяэкспарт» у ноч на 26 красавіка даставіў з Пекіна ў Менск гуманітарную дапамогу. Пра гэта паведамляе телеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Груз суправаджала каманда ратавальнікаў на чале з намеснікам міністра МНС Анатолем Далгалеўцам.

Гуманітарная дапамога быў сабрана беларускімі і кітайскімі прадпрыемствамі і арганізацыямі, адзначаюць у Мінздароўя. Так, частка самалёта заняла пастаўка кампаніі Wargaming – 330 тысяч медычных хірургічных масак (рэспіратараў) KN95.

Hавiны
EPAM і Wargaming перадалі беларускім медыкам 700 тысяч масак
2020.04.20 12:22

Таксама ў Менск прыбылі ўпакоўкі супрацьвіруснага прэпарату Фавыпіравір, які адобраны для лячэння COVID-19. Падчас брыфінгу 24 красавіка пра гэтыя лекі казала намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан: яна назвала гэты прэпарат «эксперыментальным». Раней Фавыпіравір выкарыстоўвалі для барацьбы з каронавірусам у Кітаі і Італіі, але пераканаўчых доказаў эфектыўнасці або неэфектыўнасці гэтага прэпарату пакуль не хапае.

Лекі Фавыпіравір, а таксама 200 тысяч рэспіратараў і рэагенты для 9,6 тысяч тэстаў, перададзеныя Міністэрству аховы здароўя кампаніяй «Энерга-Оил».

РУП «Белмедтэхніка» даставіла гэтым бортам у краіну 300 тысяч рэспіратараў. Таксама на борце самалёта – розныя сродкі абароны, лекавыя і дэзынфекцыйныя сродкі.

Агульная вага грузу – больш за 50 тонаў, аб’ём – каля 500 кубаметраў.

Hавiны
«У нас ніякай катастрофы няма». Стрым з брыфінгу Мінздароўя
2020.04.24 16:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў