EPAM і Wargaming перадалі беларускім медыкам 700 тысяч масак


Рэспіратары FFP3 складана дастаць, таму што яны вельмі запатрабаваныя. Адной маскай можна карыстацца тыдзень.
Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

Прадстаўнікі кампаніяў EPAM і Wargaming 20 красавіка перадалі Міністэрству аховы здароўя 700 000 медычных масак высокага ўзроўню абароны. Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства.

Нагадаем, у пачатку красавіка недахоп масак і іншых сродкаў індывідуальнай абароны ў лякарнях прызнаў Аляксандр Лукашэнка.

У паведамленні Міністэрства аховы здароўя адзначаецца, што «ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь назіраецца павышаны попыт на сродкі індывідуальнай абароны сярод працаўнікоў медычных установаў». Таму 20 красавіка прадстаўнікі EPAM і Wargaming перадалі на склад прадпрыемства «Белмедтэхніка» 700 000 масак класа абароны FFP2 ад вядомага сусветнага вытворцы 3M. Гэтыя сродкі індывідуальнай абароны рэкамендаваныя САЗ для выкарыстання медыкамі пры аказанні дапамогі пацыентам.

«Гэтыя сродкі атрымаюць усе, хто цяпер на перадавой барацьбы з вірусам COVID-19», – гаворыцца ў сумеснай заяве EPAM і Wargaming.

Кампаніі выказалі падзяку беларускім медыкам за іх працу, а таксама падзякавалі праекту «Імёны» і кампаніі Melsoft Games за дапамогу ў арганізацыі паставак масак.

Hавiны
Дабрачыннасць супраць COVID-19: хто і на што збірае грошы?
2020.03.25 19:05

«Мы дзякуем прадстаўнікам кампаніяў. Цяпер няпросты час для ўсіх краінаў. Ажыццявіць такую ​​пастаўку ў сціснутыя тэрміны (на працягу 10 дзён з моманту закупу) – гэта подзвіг. Сродкі абароны цяпер хутка разыходзяцца, яны значна павышаюць бяспеку працы нашых лекараў, медсясцёр, фельчараў, санітарак. І хачу падзякаваць людзям, якія неабыякавыя, праяўляюць сваю актыўную жыццёвую пазіцыю», – заявіў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк.

Hавiны
Каранцін без каранціну. Як каронакрызіс змяніў жыццё беларусаў
2020.04.10 16:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў