«У нас ніякай катастрофы няма». Стрым з брыфінгу Мінздароўя


Намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан правяла традыцыйны пятнічны брыфінг, прысвечаным сітуацыі з эпідэміяй каронавіруса ў Беларусі.

Намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан распавяла, што з 8773 інфікаваных каронавірусам 4733 цяпер знаходзяцца ў лякарнях. Бессімптомныя і лёгкія формы захворвання лечацца на даму. Але, калі ў пацыента няма ўмовах для самаізаляцыі дома, ён можа застацца ў шпіталі.

Намесніца міністра адзначыла, што найбольш цяжкія хворыя з рэгіёнаў пераводзяцца ў лякарні на абласны ўзровень і ў горад Менск. Цяпер на асаблівым кантролі знаходзяцца 114 чалавек – гэта ў тым ліку тыя пацыенты, падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Падчас брыфінгу Богдан выказала спачуванні сваякам памерлых ад каронавіруса:

«На жаль, 63 чалавекі выратаваць у нас не атрымалася. Дазвольце выказаць спачуванні і ад Міністэрства аховы здароўя запэўніць, што ўсе магчымае намі было зроблена».

У Мінздароўя прызнаюць рост пнеўманіяў ва ўсіх рэгіёнах, аднак сцвярджаюць, што назіраецца стабілізацыя ў Віцебску і нават зніжэнне ў апошнія дні.

Дэфіцыту няма, рэсурсаў хапае

Богдан заявіла, што ў беларускай сістэмы аховы здароўя дастаткова рэсурсаў. Яна распавяла, што на эпідэмію каронавіруса выдзелена каля 14 % ложкавага фонду і задзейнічаная пакуль толькі палова. У барацьбе з каронавірусам задзейнічаны каля 18 % усіх лекараў у краіне.

Пры гэтыя Богдан распавяла, што студэнты-медыкі ва ўмовах эпідэміі добраахвотна пайшлі працаваць у лякарні. «Імаверна, з гэтых дзяцей вырастуць сапраўдныя лекары і адданыя сваёй справе медычныя сёстры. Гэта наш рэзерв на будучыню», – падкрэсліла яна.

«Я агучваю гэта дзеля таго, каб паказаць, што ў нас ніякай катастрофы няма і сістэма аховы здароўя сёння не перагружана», – заявіла Богдан.

Прадстаўніца Мінздароўя запэўніла, што ў краіне дастаткова лекаў.

«Дэфіцыту сродкаў абарону ў нас таксама сёння няма», – заявіла яна.

Маштабы тэставання

Алена Богдан заявіла, што сітуацыя з каронавірусам у Беларусі застаецца «цалкам кантралюемай».

За ўвесь час эпідэміі было выяўлена і ізалявана больш за 30,5 тысяч кантактных асобаў. За паловай з іх медычнае назіранне ўжо спыненае.

Богдан падкрэсліла, што ў Беларусі адносна колькасці насельніцтва праводзіцца вельмі шмат тэстаў на каронавірус. З разліку на мільён насельніцтва па колькасці праведзеных тэстаў мы апераджаем Паўднёвую Карэю, Польшчу, Нідэрланды, Украіну і амаль знаходзімся на ўзроўні ЗША. Нагадаем, агулам па стане на 24 красавіка ў краіне праведзена 130 824 тэста на каронавірус.

З гэтага тыдня Мінздароўя таксама пачало ўкараненне экспрэс-тэстаў.

«Натуральна, мы разумеем, што павелічэнне тэставанне прывядзе да павелічэння колькасці выяўленых выпадкаў», – дадала Богдан.

Намесніца міністра заклікала падчас вялікіх выходных не сустракацца са сваякамі сталага веку і не наведваць могілкі.

Брыфінг абмежаваўся заявамі Алены Богдан – пытанні з боку журналістаў сённяшні фармат не прадугледжваў.

Hавiны
У Беларусі заразіліся каронавірусам 8773 чалавека. За дзень зарэгістраваны 751 новы выпадак
2020.04.24 16:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў