У Мазыры шукаюць хулігана-пешахода, які разбіў шкло ў аўце жанчыны, што пасігналіла яму


Мужчына пераходзіў праз праезную частку ў месцы, дзе няма азначэння для пешаходаў. Жанчына ў «Рэно» амаль наехала на яго.

Яна занервавалася і пасігналіла яму. Той абурыўся і ў адказ разбіў лабавое шкло.

Пасля незнаёмец спакойна сышоў. Кіроўца дагнала хулігана і спрабавала затрымаць. Але невядомы абмацюкаў яе, моцна штурхнуў, аблаяў і пайшоў далей.

Здарэнне адбылося напярэдадні 8 Сакавіка. Міліцыя шукае відавочцаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў