У Мазыры два мужчыны пабіліся за мікрафон у караоке


У мазырскім начным клубе хуліган збіў незнаёмца, а пасля паскардзіўся на яго ў міліцыю. Заведзеная крымінальная справа.

Малады чалавек вельмі захацеў паспяваць караоке без чаргі. Хлопца, які адмовіўся аддаць яму мікрафон, хуліган ударыў. Пасля адышоў за півам, вярнуўся і ўдарыў яшчэ некалькі разоў, паведамляе tkm.by.

Пазней хлопцы сустрэліся на вуліцы. Агрэсіўны аматар караоке працягнуў збіваць апанента, пасля чаго выклікаў міліцыю і паспрабаваў выставіць сябе ахвярай.

Высветліць хто каго збіў дапамаглі камеры відэаназірання. Агулам мазыранін нанёс іншаму наведніку клубу не менш зв 9 удараў.

22-гадовага хулігана неаднаразова судзілі, двойчы за бойкі. Цяпер яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў