У Маскве затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Алега Сянцова


Маскоўская паліцыя затрымала на Чыстапрудным бульвары ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку ўкраінскага рэжысёра, палітвязня Алега Сянцова.

Па дадзеных расейскіх «ОВД-инфо» затрыманыя 10 чалавек.

Агулам на акцыю прыйшлі каля 30 чалавек, некаторыя з іх трымалі плакаты ў падтрымку асуджанага рэжысёра і змянялі адзін аднаго.

Сегодня – сто дней голодовки Олега Сенцова. Только что на Чистых прудах во время массового пикета за свободу…

Opublikowany przez Alisę Ganievą Wtorek, 21 sierpnia 2018

Раней у аўторак асацыяцыя «Вольнае слова» правяла адзіночныя пікеты ля помніка Пушкіну ў Маскве. Сярод іншых у ёй бралі ўдзел пісьменніца Людміла Уліцкая і літаратуразнаўца Маріэтта Чудакова, паведамляе «Новая газета».

Рэжысёр Алег Сянцоў адбывае ў Расеі 20-гадовы тэрмін паводле абвінавачвання ў падрыхтоўцы тэрактаў у анексаваным Крыме. Сянцоў ужо 100 дзён трымае галадоўку ў калоніі, патрабуючы вызвалення ўкраінскіх палітвязняў у Расеі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў