Паплечнік расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага Леанід Волкаў быў затрыманы паліцыянтамі ў Маскве. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.
Сам Волкаў паведаміў у сваім акаўнце ў «Twitter» што за таксі, у якім ён ехаў у офіс Фонду барацьбы з карупцыяй, сачылі. Машыну ў выніку спынілі на дарозе, яго затрымалі і даставілі ў АУС Данілаўскі.
Волкаў падазрае, што на яго хочуць скласці пратакол за леташні мітынг супраць павышэння пенсійнага ўзросту.
ІІ belsat.eu