Галоўны рэдактар праекту «Сноб» Ксенія Чудзінава паведаміла, што ў офіс выдання ўначы 10 чэрвеня прабраўся невядомы і «цалкам разграміў рэдакцыю».
«Матывы гэтай асобы нам невядомыя, у офіс патрапіць не можам з 9 раніцы, паколькі там цяпер працуе крыміналіст», – напісала Ксенія Чудзінава.
Рэдактар праекту адзначае, што пакуль складана вызначыць памер шкоды.
Цяпер журналісты праекту працуюць у рэдакцыі тэлеканалу «Дождь», які прытуліў працаўнікоў «Сноба».
Рэдактар праекту таксама адзначае, што вымушана будзе звяртацца за дапамогаю да грамадства, паколькі ўзніклі складанасці з тэхнікай.
«Мы маленькае нішавае выданне і аднавіць кампутары для нас будзе літаральна велізарнай справай», – удакладніла Ксенія Чудзінава.
СК belsat.eu