У магілёўскім ЦУМе прадаюць глобусы з «расейскім Крымам»


Журналіст Яўген Глушкоў звярнуў увагу на глобусы, што прадаюцца ў магілёўскім універмагу.

На іх Крым «далучаны» да Расеі, у той час, як афіцыйна нашая краіна не прызнавала анексію паўвыспы.

Яўген Глушкоў апублікаваў фотаздымкі глобусаў у «Facebook», а ў каментары да іх выказаў сваё абурэнне:

«Куды глядзіць Магілёўскі аддзел адукацыі і аддзел ідэалогіі? Гэта, калі Расея адцісне Хоцімск, які ўеўся ў Расею, каб прыгожа было на мапе, то схаваюць?»

На цэнніку да глобуса бачна, што ён выраблены ў Расеі.

Год таму мы пісалі пра польскую фірму «Glowala», якая на прызначаных для польскага рынку глобусах пазначыла Крым тэрыторыяй Украіны, а на прызначаных для расейскага рынку – тэрыторыяй Расеі.

НМ, belsat.eu, фота Яўгена Глушкова

Стужка навінаў