Самалёт з Бангладэш пацярпеў крушэнне ў М'янме


8 траўня 2019 года. Бангладэшскі самалёт разбіўся ў аэрапорце Янгону. Фота – MRKYAWWIN/TWITTER

Самалёт «Bombardier Dash 8» авіякампаніі «Biman Bangladesh Airlines» пацярпеў крушэнне ў міжнародным аэрапорце Янгону, найбуйнейшага гораду краіны і былой сталіцы М’янмы, падае «The Straight Times».

Адзінаццаць чалавек, у тым ліку пілот, атрымалі раненні пасля таго, як самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы пры пасадцы праз навальніцу, якая абрынулася на горад.

Здарэнне адбылося а 18:20 паводле мясцовага часу (14:50 паводле менскага). На борце лайнера, які выконваў рэйс з Дакі ў Янгон, было 33 пасажыры.

Аэрапорт часова зачынены.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў