У Лондане гарыць вышынны жылы дом: 12 загінулі, 74 пацярпелі


На Захадзе Лондану гарыць шматпавярховы жылы дом, ёсць рызыка, што будынак можа абрынуцца. Як вынікае з фота і відэа з месца здарэння, адкрыты агонь патушылі. Колькасць ахвяраў можа павялічыцца.

Абноўлена (14:00) Паведамляецца пра 6 захінулых, 74 пацярпелых. Шмат хто ў цяжкім стане. Пажарныя паведамляюць, што няма пагрозы абрынання будынку. Аперацыя па выратаванню людзей працягваецца. Адна жыхарка ў адчаі выкінула дзіця з акна, унізе яго злавіў мужчына.

Абноўлена (10:15). Пажарныя паведамляюць, што ёсць загінулыя, аднак іх дакладная колькасць пакуль невядомамя.


Паводле відавочцаў і відэазапісаў з месца здарэння, агнём ахоплены амаль увесь будынак.

Да будынку «Grenfell Tower» у лонданскім раёне Паўночны Кенсінгтан (north Kensington) накіравалі 40 пажарных машын і 200 ратавальнікаў, якія пакуль не змаглі пагасіць агонь.

Паводле лонданскай пажарнай службы, гараць з другога па 27-ы паверхі.

Паведамляецца пра пацярпелых ад дыму, ім дапамагаюць медыкі.

«Reuters» са спасылкай на службу хуткай дапамогі піша, што пацярпелі прынамсі 30 асобаў.

Відавочцы кажуць, што доступ да будынку для пажарных машынаў вельмі ўскладнены з-за вузкіх шляхоў пад’езду. Гэта заўважна абмежавала магчымасці пажарных па барацьбе з полымем, адзначаюць відавочцы.

Паліцыя паведаміла, што дагэтуль працягваецца працэс эвакуацыі людзей з будынку. На дадзены момант невядома, колькі асобаў знаходзілася ў будынку і колькі з іх змаглі выратаваць. Таксама невядома, што магло стаць прычынай пажару і як агонь змог распаўсюдзіцца на такой вялікай плошчы.

Першае паведамленне ў паліцыю аб «вялікім пажары» у доме «Grenfell Tower» паступіла каля 01:16 паводле мясцовага часу.

Глядзіце таксама:

НМ/ДР belsat.eu, паводле BBC, фотаздымкі «Reuters»

Стужка навінаў