У Кітаі невядомы парэзаў нажом дзяцей у пачатковай школе. У некаторых цяжкія траўмы галавы


Агулам у пекінскай пачатковай школе ад рук нападніка пацярпелі 20 дзяцей. Іх шпіталізавалі.

Траім мужчына нанёс нажом цяжкія траўмы галавы. Паводле медыкаў, цяпер стан дзяцей стабільны.

Нападніка арыштавалі, ягоныя матывы пакуль невядомыя. На месцы працуе паліцыя.

Кітайскі ўрад пакуль адмаўляецца даваць каментары.

Раней у Кітаі ўжо былі выпадкі нападаў з нажом і сякерай на дзяцей. У студзені 2017 года на поўдні Кітаю мужчына зарэзаў 12 дзяцей нажом для гародніны, адпомсціўшы за сваё «няўдалае» жыццё і спрэчкі з суседам. Сёлета ў студзені яго пакаралі смерцю.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў