У Кітаі мужчына з нажом напаў на мінакоў


У кітайскім горадзе Цзянь ва ўсходняй правінцыі Цзянсу мужчына напаў з нажом на натоўп людзей на вуліцы. Раненні атрымалі не менш за 11 чалавек, у тым ліку дзеці.

Як паведамляе тэлеканал CGTN, інцыдэнт адбыўся 21 лютага ў 07:12 па мясцовым часе (02:12 па Менску). У паліцыі ўдакладнілі, што ўсе пацярпелыя былі шпіталізаваныя, а 33-гадовага нападніка арыштавалі.

Матывы нападу невядомыя.

ІІ, belsat.eu, паводле РБК

Стужка навінаў