У Кітаі аўтобус пратараніў натоўп: не менш за 5 чалавек загінулі


У кітайскім горадзе Лун’янь узброены нажом мужчына выкраў аўтобус і накіраваў яго ў натоўп пешаходаў.

Паводле агенцтва «Сіньхуа», у выніку загінулі па меншай меры пяць чалавек, яшчэ 21 чалавек атрымаў раненні.

ТАСС са спасылкай на CCTV паведамляе пра 8 загінулых і 22 параненых. Паводле мясцовых уладаў, злачынца – беспрацоўны 1970 года нараджэння з гораду Лунʼянь. У яго адбыўся канфлікт з мясцовым чыноўнікам з жыллёвага камітэту, што справакавала яго на напад.

Мужчына быў узброены нажом. Пазней праваахоўныя органы яго затрымалі.

https://twitter.com/pZO5xK2Su74DiBW/status/1077498537749864448?ref_src=twsrc%5Etfw%7Ctwcamp%5Etweetembed%7Ctwterm%5E1077498537749864448&ref_url=https%3A%2F%2Fmeduza.io%2Fnews%2F2018%2F12%2F25%2Fv-kitae-ugnali-avtobus-i-napravili-ego-v-tolpu-pogibli-pyat-chelovek-bolee-20-raneny

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў