У Кітаі ад каронавірусу памерлі ўжо 636 чалавек


Па выніках 6 лютага колькасць памерлых ад каронавірусу 2019-nCoV у Кітаі перавысіла 600 чалавек. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальнай камісіі аховы здароўя КНР.

Агулам паведамляецца пра 31 161 выпадак пацверджаных захворванняў у мацерыковым Кітаі. 636 чалавек загінулі ад хваробы, а 1540 чалавек ачунялі. 4821 людзей, якія захварэлі, знаходзяцца ў цяжкім стане.

Абноўлена
«The Global Times» паведаміў пра смерць лекара, які папярэджваў аб каронавірусе. Інфармацыю зняпраўдзілі
2020.02.06 19:32

Яшчэ ў 26 359 чалавек падазраюць заражэнне вірусам.

У Гон-Конгу, Макаў і Тайвані пацверджана 50 выпадкаў заражэння. 1 чалавек памёр і 2 ачунялі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў