У Кіеве затрымалі Міхэіла Саакашвілі


Ва Украіне затрымалі былога кіраўніка Адэскай вобласці Міхэіла Саакашвілі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў ягоны паплечнік Давід Сакварэлідзэ.

Як заявіў генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка, згодна з пастановай, супрацоўнікі Нацпаліцыі знайшлі месцазнаходжанне Саакашвілі і затрымалі яго. Апазіцыйнага палітыка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, піша «Украінская праўда».

Экс-кіраўніка Грузіі спрабавалі затрымаць у аўторак, і затрымалі на даху, але ягоныя прыхільнікі здолелі адбіць палітыка з міліцэйскага аўта.

НМ, belsat.eu, фотаздымак з «Фэйсбуку» Міхэіла Саакашвілі

Стужка навінаў