У Кіеве невядомы ўчыніў страляніну і пагражаў узарваць мост


Украінская паліцыя на мосце.
Фота: facebook.com/mvs.gov.ua/

Ва ўкраінскай сталіцы, каля мосту «Метро», невядомы пагражаў учыніць выбух. На месцы праводзілася спецаперацыя паліцыі, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Украіны.

Невядомы чалавек перакрыў рух на мосце і стаў пагражаць падарваць яго і дзяржаўныя ўстановы. На месца прыбылі спецыялісты ўсіх спецыялізаваных службаў, у тым ліку кінолагі ды спецназ, ды кіраўніцтва сталічнай паліцыі. Рух аўтамабіляў і цягнікоў на мосце перакрыты

«Невядомы страляе і пагражае выбухам. Мы праводзім спецыяльную паліцэйскую аперацыю», – заявіў начальнік паліцыі Кіева Андрэй Хрышчанка.

Паводле яго, следчыя кваліфікуюць падзею як падрыхтоўку да тэракту.

Паліцыя на мосце. facebook.com/mvs.gov.ua/

Як паведамляе theBabel, мужчына быў абвязаны ўкраінскім сцягам, мае доўгія валасы з хвастом, вышынёй 180 см, выгляд каля 35 гадоў. Падазраваным можа быць 42-гадовы ўраджэнец Крыму Аляксей Бялько, які ў чэрвені добраахвотна перадаў паліцыі 1 кг выбуховых рэчываў і 88 патронаў.

Паводле інфармацыі «Киев Оперативный», зламыснік затрыманы, супраціву ён не аказваў.

Зловмисника затримано спецпризначенцями. Супротив не чинив. Поліція тим часом планує відкрити провадження за статтею «підготовка до терористичного акту». Деталі у нас на сайті: https://kyivoperativ.info/

Opublikowany przez Киев Оперативный Środa, 18 września 2019

МГ belsat.eu

Стужка навінаў