Яшчэ адна жанчына пацярпела.
26 ліпеня ў кіеўскім жылым шматпавярховіку адбыўся выбух, у выніку якога загінула адна жанчына.
112.ua падае, што цяпер на месцы здарэння працуе 10 адзінак адмысловай тэхнікі і каля 50 ратаўнікоў. Эвакуяваныя 20 жыхароў дому.
Ратаўнічыя службы распачалі працы па пошуку імаверных ахвяраў здарэння.
ДД