У кіеўскім метро затрымалі чалавека з выбухоўкай


Раніцай 22 сакавіка на станцыі метро «Жытомірская» у Кіеве праваахоўнікі затрымалі мужчыну з выбухоўкай, які ехаў у цэнтр горада, паведамляе паліцыя Кіева.

«Праваахоўнікі метрапалітэна выявілі на станцыі пасажыра, які вёз у заплечніку тратылавую шашку, пластыд, запалы і дэтанатары», – гаворыцца ў паведамленні.

Мужчына перавозіў каля 100 грамаў тратылу, 100 грамаў пластыду, запалы і дэтанатары – усяго гэтага, паводле паліцыі, хапіла б, каб знішчыць тралейбус, вагон метро ці некалькі аўтамабіляў.

Цяпер з затрыманым працуе СБУ.

У паліцыі таксама адзначылі, што ў сувязі з запланаванымі масавымі мерапрыемствамі ва ўрадавым квартале Кіева ўзмацнілі меры бяспекі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары