У Казахстане зарэзалі вядомага спартоўца


Фота: vesti.kz

Днём у Алматы быў здзейснены напад на вядомага фігурыста Дзяніса Тэна. Спартовец памёр у шпіталі ад атрыманых траўмаў.

Як паведамляе выданне Tengrinews.kz са спасылкай на сілавыя ведамствы гораду, напад быў здзейснены двума злачынцамі, якія хацелі скрасці люстэркі з машыны Тэна. Спартоўца заспеў іх пры спробе крадзяжу.

«У выніку ўзнікла бойка, грамадзяніну Тэну Д.Ю. было нанесена нажавое раненне. Па дадзеным факце распачатае расследаванне, прымаюцца меры па ўсталяванні і затрыманні падазраваных асобаў, арыентаваны ўвесь асабісты склад ДУС Алматы », – паведамілі ў прэс-службе Дэпартаменту ўнутраных справаў Алматы.

Медыкі, якія хутка прыехалі на месца здарэння, завезлі Тэна ў шпіталь. Спартовец згубіў вялікую колькасць крыві, выратаваць яго не атрымалася.

Дзяніс Тэн – казахстанскі фігурыст, Заслужаны майстар спорту Казахстану, пяціразовы чэмпіён краіны. Бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года. Срэбны медаліст Чэмпіянату свету па фігурным катанні 2013, Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года, чэмпіён Чэмпіянату чатырох кантынентаў 2015 года, чэмпіён VII зімовых Азіяцкіх гульняў.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары