У Канадзе разбіўся аўтобус з хакейнай камандай


На поўдні цэнтральнай часткі Канады ў правінцыі Саскатчэўан аўтобус, у якім ехала юніёрская хакейная каманда «Humboldt Broncos», сутыкнуўся з грузавіком. Здарэнне адбылося ўвечары пятніцы (а 2-й уночы паводле менскага часу). Хлопцы ехалі на гульню паўфіналу Саскатчэўанскай юніёрскай хакейнай лігі.

У выніку загінулі 14 чалавек, у тым ліку кіроўца. Яшчэ 14 чалавек дастаўлены ў шпіталь, трое знаходзяцца ў крытычным стане. У камандзе граюць хлопцы ўва ўзросце ад 16 да 21 года. Пакуль невядома, колькі непаўналетніх сярод загінулых.

«Не магу ўявіць, праз што мусяць зараз прайсці бацькі», – а 5:33 раніцы напісаў у «Тўітары» прэм’ер-міністр Канады Жустэн Трудо.

Майлс Шумлянскі, бацька аднаго з гульцоў каманды, прыбыў на месцы здарэння пасля званка ад свайго сына.

«Гэта катастрофа, аўтобус падымаў кран», – сказаў ён у размове з BBC.

ДД

Стужка навінаў