У Калінкавіцкім раёне малакавоз сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Пяць жанчын загінулі, кіроўца – у рэанімацыі


Здарэнне адбылося каля 11:00 на трасе М10 (мяжа Расейскай Федэрацыі – Гомель – Кобрын).

«Volkswagen Transporter» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з малакавозам, паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца «МАЗа» не пацярпеў.У выніку ДТЗ пяць пасажырак памерлі на месцы здарэння, кіроўцу мікрааўтобуса забралі ў рэанімацыю.

Прычынай аварыі маглі стаць цяжкія ўмовы надвор’я. Трывае правяранне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў