У Каіры цягнік урэзаўся ў агароджу – прагрымеў выбух. Больш за 20 чалавек загінулі


Інцыдэнт здарыўся на галоўнай станцыі егіпецкай сталіцы. Паводле мясцовых уладаў, колькасць загінулых вырасце.

На фота ў сацыяльных сетках бачнае воблака чорнага дыму, якое ўздымаецца з будынку ў цэнтры гораду. Целы раскіданыя на рэйках.

Фота Twitter

Сведкі паведамляюць, што выбух здарыўся, калі цягнік урэзаўся ў сталёвы бар’ер на станцыі Рамсэса.

Цягнік перакуліўся на бок. Людзі ў паніцы ўцякалі з платформы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў