У Італіі адмянілі матчы футбольнага чэмпіянату праз раптоўную смерць капітана «Фіярэнтыны»


Давідэ Асторы

Уначы 4 сакавіка памёр абаронца і капітан футбольнага клубу «Фіярэнтына» Давідэ Асторы. Спартоўцу быў 31 год, у яго засталася 2-гадовая дачка.

Асторы быў знойдзены мёртвым у пакоі гатэля ў горадзе Удына, дзе «Фіярэнтына» павінна была згуляць чарговы матч нацыянальнага чэмпіянату. Гульня з «Удынэзэ», як і ўсе астатнія сённяшнія матчы італьянскай серыі А, ужо перанесена ў сувязі са смерцю абаронцы.

«Мы ўзрушаныя трагічнай навіной. Уся серыя А падтрымлівае сям’ю Давідэ Асторы і «Фіярэнтыны», – сказана ў апублікаваным футбольнай лігай паведамленні.

Прэс-служба «Фіярэнтыны» назвала прычынай смерці гульца «раптоўную хваробу», аднак ніякіх дэталяў не паведаміла. СМІ пішуць, што Асторы, хутчэй за ўсё, памёр падчас сна.

Футбаліст быў выхаванцам «Мілана». Выступаў за «Кальяры», «Рому» і «Фіярэнтыну». У складзе зборнай Італіі згуляў 14 матчаў, піша sports.ru.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары