У Іране разбіўся пасажырскі самалёт, 66 чалавек загінула


фота bbc.com/KONSTANTIN VON WEDELSTAEDT

Пасажырскі самалёт, які перавозіў 66 чалавек, разбіўся ў горнай мясцовасці цэнтральнага Ірана раніцай у нядзелю.

Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Самалёт упаў паблізу горада Семіром у правінцыі Ісфахан, калі пралятаў паміж Тэгеранам і Ясудж. Паведамляецца таксама, што з-за дрэннага надвор’я верталёт ратавальнікаў не можа дабрацца да месца аварыі.

Самалёт належыць іранскай авіякампаніі Aseman Airlines.

Associated Press са спасылкай на агенцтва Fars паведамляе, што аварыю пацярпеў самалёт ATR-72, які выкарыстоўваецца для палётаў на кароткія адлегласці. На борце знаходзілася 66 чалавек і ўсе яны загінулі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары