У Хойніках блогера Яўгена Васількова пакаралі 10 соднямі арышту


У Хойніках адбыўся суд над трактарыстам-блогерам, аўтарам YouTube-каналаў «Хронікі механізатара» і «Хойнікі для жыцця» Яўгенам Васільковым.

Суд пакараў блогера 10 соднямі адміністратыўнага арышту за непадпарадкаванне міліцыі (арт. 23.34 КаАП).

Яўген Васількоў на судзе. Фота – facebook.com/leonid.sudalenko.7

Васількоў быў затрыманы 31 ліпеня і з таго часу знаходзіўся пад вартай. Нібыта ў той дзень ён адмовіўся даць інспектару тэхнічны пашпарт на яго аўтамабіль і пасведчанне кіроўцы.

Васількоў на судзе сваю віну не прызнаў.

29 ліпеня ў Хойніках праходзіў пікет у падтрымку кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. На ім прысутнічалі каля 300 чалавек, у тым ліку і Яўген Васількоў.

Яўген Васількоў разам з адвакатам Пятром Барысавым.
Фота: «Белсат»

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў