У Харватыі адбыліся два землятрусы за содні, ёсць ахвяра


Адразу два землятрусы магнітудай 5,3 і 5 балаў зафіксавалі ў нядзелю ў Харватыі.

Пра гэта паведамляе Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.

Эпіцэнтр першага землятрусу знаходзіўся ў 7 км на поўнач ад Заграбу. Ачаг залягаў на глыбіні 10 км. Неўзабаве адбыўся другі, на кіламетр бліжэй да сталіцы. Ачаг таксама залягаў на 10 км пад зямлёю.

Як паведамляе Associated Press, відавочцы кажуць пра некалькі разбураных будынкаў у Заграбе. Адзначаецца, што землятрусы выклікалі паніку ў мясцовага насельніцтва.

Пазней стала вядома пра ахвяру бедства: 15-гадовая дзяўчына загінула ў Заграбе. Паводле Reuters, яе знайшлі пад абломкамі будынку.

У горадзе ўспыхнула некалькі пажараў, на дадзены момант там працуюць ратавальнікі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў