У Горадні затрыманыя два ўдзельнікі каманды «Страна для жизни»


Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» Арцёма Сакава і Канстанціна Сярогіна забралі з кватэры, дзе яны знаходзіліся.

Увечары 31 траўня ў Горадні затрымалі ўдзельнікаў каманды Ціханоўскага Арцёма Сакава і Канстанціна Сярогіна. З кватэры, дзе яны знаходзіліся, іх увезлі супрацоўнікі міліцыі на машыне з нумарамі 7-га рэгіёну.

1 чэрвеня каля 18 вечара маці Арцёма Сакава стала вядома, што ён быў затрыманы Ленінскім аддзелам унутраных спраў Горадні на 3 дні ў межах крымінальнай справы. Якая менавіта справа жанчыне не паведамілі. Паводле папярэдняй інфармацыі, Канстанціна Сярогіна адпусцілі днём 1 чэрвеня.

Нагадаем, што 29 траўня на пікеце па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскага быў затрыманы кіраўнік ейнай ініцыятыўнай групы і блогер Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 12 чалавек. У суботу 30 траўня МУС абвясціла аб узбуджэнні крымінальнай справы за гвалт у дачыненне супрацоўніка міліцыі.

Hавiны
Ціханоўскага і яшчэ семярых затрыманых перавезлі ў Менск
2020.05.31 08:41

Вядома, што Ціханоўскага і яшчэ сем затрыманых перавезлі ў ІЧУ ў Менск. Трохдзённы тэрмін затрыманых у пятніцу скачаецца 1 чэрвеня.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Сяргея Ціханоўскага палітзняволеным.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў